Гомельскія чыноўнікі атрымалі па тры гады калоніі
5- 29.03.2024, 11:12
- 5,648
За перавышэнне ўлады.
Кіраўнік Чыгуначнага раёна Аляксандр Сівакоў і ягоная намесніца ў эканамічных пытаннях Наталля Жук былі затрыманыя ў пачатку 2023 года на працоўных месцах.
Чыноўнікам інкрымінавалі перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў (ч. 3 арт. 426 КК). Па гэтым артыкуле можна атрымаць ад 3 да 10 год зняволення.
Як стала вядома, Сівакоў і Жук атрымалі мінімальна магчымыя тэрміны. Ім прысудзілі па 3 гады зняволення, піша nashaniva.com.
Аляксандр Сівакоў узначальваў адміністрацыю Чыгуначнага раёна Гомеля ў 2019-2023 гадах. Перад гэтым у 2010-2017 гадах кіраваў дзяржаўным прадпрыемствам ўтрымання дарог "ГарСАП". Быў дэпутатам Гомельскай гарадской рады дэпутатаў, а таксама сябрам выбарчых камісій.