Украінскія байцы знішчылі найноўшую расейскую САУ FPV-дронам
1- 29.03.2024, 18:26
- 5,684
Відэафакт.
FPV-дрон з цеплавізійнай камерай, які належыць 93-й украінскай брыгадзе, знішчыў найноўшую расейскую САУ «Флокс» на базе «Урала».
Як паведамляе zn.ua, гэта ўжо другое пацверджанае паражэнне новай артустаноўкі расейскага войска. Вораг прыняў на ўзбраенне «Флокс» у кастрычніку 2023 года, а ўжо на наступны дзень яго пашкодзілі ў Херсонскай вобласці. На гэты раз артылерыйска-мінамётную сістэму знішчылі ля часова акупаванага Бахмута.
Знищено новітню російську САУ 2С40 Флокс💥
— Serhii Sternenko ✙ (@sternenko) March 29, 2024
У жовтні 23 року росіяни прийняли на озброєння нову розробку — артилерійсько-мінометну установку «Флокс» на базі Уралу. Виготовили пару штук, охрестили це «русскім Арчером» та помпезно відправили на фронт.
На другий день після… pic.twitter.com/fGTLkrCJVV
2С40 «Флокс» - гэта расейская 120-мм артустаноўка, якая можа весці агонь на адлегласць да 7-10 км. Гармата павінна душыць жывую сілу, артылерыйскія ці мінамётныя батарэі ворага і атакаваць іншыя цэлі. Кабіна Урала-4320 браняваная і засцеражэ ад абломкаў.
Асаблівасцю «Флокса» называюць здольнасць весці агонь мінамётнымі мінамі або спецыяльнымі набоямі. Такім чынам, расейцы дэкларуюць здольнасць выкарыстоўваць «Флокс» як гаўбіцу або мінамёт. Таксама ёсць магчымасць весці агонь з наўпроставым навядзенні.