БДУ назваў колькасць месцаў для бюджэтнікаў і платнікаў у 2024 годзе
2- 29.03.2024, 19:55
- 2,830
Белдзяржуніверсітэт зацвердзіў план прыёму.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт зацвердзіў план прыёму ў 2024 годзе на бюджэтную і платную формы навучання. Паведамляецца, што на дзённую бюджэтную форму плануецца прыняць 2519 чалавек, а на завочную бюджэтную - 104.
Месцаў для платнікаў значна менш. Так, на дзённую платную форму навучання заяўлена 1509 месцаў, на завочную платную - 276.