Навукоўцы выявілі ў арганізме чалавека «дадатковую пячонку»
6- 28.04.2024, 17:13
- 11,008
Падрабязнасці.
Навукоўцы правялі даследаванне і выявілі, што мікробы ў кішачніку млекакормных, у тым ліку чалавека, могуць дзейнічаць як дадатковая пячонка. Яны здольныя істотна змяняць метабалізм амінакіслот, піша часопіс Cell Host & Microbe.
Каманда даследнікаў прааналізавала больш за 100 розных кішачных мікробаў і выявіла найбольш эфектыўныя для метабалізму харчовых арганічных рэчываў. Так, эксперты выявілі, што ў адной такой бактэрыі існуе больш за 20 розных генаў, якія кадуюць адну і тую ж ферментатыўную функцыю. Таксама эксперымент паказаў, што кішачныя мікробы могуць змяняць гамеастаз глюкозы ў крыві і ўплываюць на выпрацоўку нейрамедыятара сератаніну, што, у сваю чаргу, уплывае на рэгуляцыю глюкозы.
Паводле словаў навукоўцаў, многія з гэтых метабалічных функцый звычайна выконвае пячонка, якая выпрацоўвае спецыфічныя ферменты. Але цяпер кішачная мікрабіёта можа выконваць падобныя дзеянні.
Цяпер каманда спецыялістаў распрацоўвае новыя стратэгіі для больш дакладнай мадуляцыі бактэрыяльных ферментаў і займаецца вывучэннем розных камбінацый бактэрый, якія ўплываюць на метабалізм амінакіслотаў чалавека.