Беларусам забараняюць хадзіць у лес
13- 30.04.2024, 14:48
- 5,170
Мінлясгас увёў абмежаванні.
Мінлясгас Беларусі ўвёў абмежаванні на наведванне лясоў у многіх раёнах краіны з-за пажарнай небяспекі. Тым не менш, ёсць раёны, дзе наведванне лясоў дазволенае. Сёння хадзіць у лес можна ў некалькіх раёнах:
- у Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Докшыцкім і Талачыцкім раёнах Віцебскай вобласці,
- у Лагойскім Менскай вобласці.
Пастанова аб увядзенні абмежаванняў і забарон на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя ўлады з улікам умоў надвор'я, каб прадухіліць магчымыя пажары. Пры ІІІ класе пажарнай небяспекі на тэрыторыі ляснога фонду забаронена арганізоўваць масавыя мерапрыемствы, разводзіць вогнішчы і выкарыстоўваць адкрыты агонь.
Парушальнікам абмежаванняў пагражае штраф да 480 беларускіх рублёў, а за знішчэнне або пашкоджанне лесу ці тарфяніка штраф можа дасягаць 1200 рублёў.