Нямецкая «шахедабойка» для Украіны: у чым асаблівасць СПА Skynex
13- 1.05.2024, 11:11
- 9,450
Як найноўшая зброя з Нямеччыны дапаможа УСУ.
Сістэма СПА Skynex, якую Украіне дала Нямеччына, цяпер на слыху - найноўшая зброя дапаможа Украіне супрацьстаяць расейскім дронам.
«Главред» разбіраўся, чым адметны Skynex і на што ён здольны.
Што вядома пра Skynex?
Skynex – гэта зенітны артылерыйскі комплекс, распрацаваны і выраблены кампаніяй Rheinmetall. Гэтая сістэма СПА даволі новая, яна была прэзентваная ў лістападзе 2021 года.
Skynex належыць да сістэм супрацьпаветранай абароны малога радыусу дзеяння, як і зенітныя самаходныя усталёўкі Gepard. Яе асноўнае ўзбраенне – 35-мм аўтаматычная гармата Oerlikon Mk3, якая мае эфектыўную далёкасць стральбы 4000 метраў і хуткастрэльнасць 1 000 стрэлаў за хвіліну. Гарматны модуль абсталяваны радарам сачэння X-дыяпазону, якія забяспечваюць функцыю аўтаномнага пошуку цэлі.
Гэтая сістэма прадэманстравала здольнасць знішчаць рой паветраных дронаў (на тэставаннях Skynex атрымалася знішчыць рой з васьмі малых БПЛА). Skynex выкарыстоўвае праграмаваныя 35-мм боепрыпасы праграмаванага падрыву AHEAD, распрацаваныя Rheinmetall, якія значна таннейшыя за сістэмы СПА з кіраванымі ракетамі.
Гэтыя боепрыпасы не схільныя да дзеяння электронных сістэм процідзеяння пры стрэле.
Колькі каштуе Skynex?
У снежні 2022 года нямецкія СМІ ўпершыню паведамілі аб тым, што нямецкая кампанія Rheinmetall на замову ўрада ФРГ вырабіць для Украіны дзве зенітныя самаходныя ўстаноўкі Skynex. Іх кошт – каля 180 млн еўраў.
Skynex - асноўныя характарыстыкі
распрацоўнік - Rheinmetall AG (Нямеччына),
тып - зенітны артылерыйскі комплекс,
тып шасі - 6-колавы грузавік MAN,
калібр гарматы - 35 міліметраў,
эфектыўная далёкасць стральбы - 4 000 метраў,
хуткастрэльнасць - 1 000 стрэлаў за хвіліну.