У Беларусі даляр і еўра пайшлі ўверх
4- 10.05.2024, 14:14
- 6,046
Юань і расейскі рубель патаннелі.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 10 траўня даляр і еўра падаражэлі.
Курс даляра вырас на 0,06% - да 3,2332 рубля.
Еўра падаражэў на 0,19% - да 3,4759 рубля.
Расейскі рубель аслабеў на 0,52% - да 3,4949 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Юань патаннеў на 0,13% - да 4,4426 рубля за 10 юаняў.