Як пасля апакаліпсісу: відэа з папулярнага курорта ў Крыме, дзе пабывалі вайскоўцы РФ
17- 9.05.2024, 10:51
- 18,964
Падобна да Чарнобылю.
Рускамоўны блогер паказаў цяпер акупаваны пасёлак Мікалаеўка ў Сімферопальскім раёне Аўтаномнай Рэспублікі Крым, дзе перад гэтым пабывалі расейскія вайскоўцы. Калісьці прывабнае турыстычнае месца ператварылася ў закінутыя руіны, дзе навокал няма ніводнай жывой душы.
Сам аўтар відэа назваў сучасную Мікалаеўку "падобнай да Чарнобыля", бо прыбярэжная інфраструктура, пляжы і падстрэшкі выглядалі як пасля апакаліпсісу. Відэа апублікаваў адная з крымскіх суполак.
У адкрытых крыніцах гаворыцца, што раней у Мікалаеўцы было 23 базы адпачынку, 8 пансіянатаў, Дом культуры, царква, школа і дзіцячы садок. Цяпер гэтае месца закінутае, усеянае мяшкамі, смеццем і руінамі каменных пабудоў.
Раней турызм у Мікалаеўцы прыносіў прыбытак яе жыхарам. Цяпер былыя кавярні з украінскай сімволікай закінулі, а базы адпачынку непрыдатныя для жыцця.
“Такое адчуванне, быццам я зараз у Чарнобылі недзе. Гэта Мікалаеўка! Я так зразумеў, тут нават вайскоўцы былі”, - сказаў аўтар відэа.
Паведамляецца, што ўсяго за 13 кіламетраў адтуль размясціўся полк РФ, а ў 20 - аэрадром Кача.