20 траўня 2024, панядзелак, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі забаранілі вываз морквы і буракоў

9
З Беларусі забаранілі вываз морквы і буракоў

Пастанова будзе дзейнічаць цягам трох месяцаў.

Урад Беларусі ўвёў часовае абмежаванне на вываз з Беларусі морквы і буракоў, адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Пастанова будзе дзейнічаць цягам трох месяцаў. Яно прынятая ў мэтах выканання параметраў Дактрыны нацыянальнай харчовай бяспекі Беларусі да 2030 года.

Вываз за межы Беларусі гэтых тыпаў прадукцыі будзе ажыццяўляцца паводле ліцэнзій, якія выдае МАРГ пасля ўзгаднення з Мінсельгасхарчам, абласнымі выканкамамі і Менскім гарвыканкамам.

Такія ліцэнзіі выдаюцца ў парадку, аналагічным устаноўленаму правіламі выдачы ліцэнзій і дазволаў на экспарт і (або) імпарт тавараў, прадугледжаных дадаткам да пратакола аб мерах нетарыфнага рэгулявання ў дачыненні да трэціх краін (дадатак No7 да Дамовы аб Еўразійскім эканамічным звязе ад 29 траўня 2014 года), паведамляе БелТА.

Ва ўрадзе ўдакладнілі, што ўвядзенне ліцэнзавання экспарту дасць магчымасць максімальна кантраляваць рэсурсы найперш для забеспячэння ўнутранага рынку пад поўныя патрэбы за кошт прадукцыі, якую вырасцілі ў краіне.

На гэты момант дзейнічаюць абмежаванні на вываз збожжа (пшаніцы, жыта, ячменю ды іншага), а таксама лёну.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках