Зяленскі: Пуцін знаходзіцца ў інфармацыйным акварыуме
9- 9.05.2024, 17:20
- 5,778
І не збіраецца спыняцца.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін знаходзіцца ў інфармацыйным «акварыуме» і не мае намеру спыняцца.
На брыфінгу пасля перамоў з прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсолай украінскі прэзідэнт падкрэсліў, што партнёры павінны дапамагаць Украіне, піша New Voice.
«Мы павінны абараніць Украіну. Гэта нашая будучыня і незалежнасць. Пуцін не збіраецца спыняцца. Ён у гэтым інфармацыйным акварыуме, у гэтым пабудаваным яго спецслужбамі свеце, ён жыве ў ім», - сказаў ён.
Зяленскі таксама дадаў, што ўкраінцы змагаюцца не толькі за Украіну, але і за Еўропу, часткай якой яны і з’яўляюцца.
«Мы змагаемся за ўсю Украіну, мы з'яўляемся часткай Еўропы, таму мы змагаемся за сябе і за Еўропу», - сказаў Зяленскі.