Кіроўца ў Гародні зладзіў дрыфт і атрымаў 12 пратаколаў
8- 9.05.2024, 21:07
- 5,760
Відэафакт.
Мужчына ў Гародні надумаў папрактыкавацца ў дрыфце, аднак усё скончылася не так, як ён чакаў. Пра гэта паведамляе ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.
Шостага траўня ў сетцы з'явілася відэа, як позна вечарам на праспекце Янкі Купалы ў Гародні невядомы на BMW зладзіў дрыфт. Увесь працэс запісалі на відэа, якое зацікавіла супрацоўнікаў ДАІ. Кадры апублікавала выданне NewGrodno.
Усё магло б абысціся для аматара вострых адчуванняў, аднак жоўты BMW некалькі разоў ледзь не ўляцеў у аўтамабілі іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Высветлілася, што за стырном быў 19-гадовы хлопец, а ва «ўзнагароду» за свае дзеянні ён атрымаў адразу 12 пратаколаў. Дарэчы, стаж кіравання ў аўтааматара меншы за год.