General Motors спыняць вытворчасць культавай мадэлі
5- 9.05.2024, 21:53
- 11,948
Гэтая мадэль адзначае 60-годдзе.
General Motors здымаюць з вытворчасці седан Chevrolet Malibu. Іх перастануць выпускаць у лістападзе 2024 года. Пра гэта піша The Detroit News.
Прычына ў тым, што прадпрыемства General Motors у Канзасе, дзе збіраецца Chevrolet Malibu, спыніцца на мадэрнізацыю. А ўжо з канца 2025 года там будзе выпускацца электрамабіль Chevrolet Bolt другога пакалення.
Chevrolet Malibu таксама перастануць выпускаць таму, што класічныя седаны пакуль не карыстаюцца попытам, пакупнікі аддаюць перавагу красоверу.
Такім чынам, у амерыканскай лінейцы Chevrolet больш не застанецца седанаў. Адзінымі легкавымі мадэлямі будуць Corvette і Bolt.