3 мая 2024, пятница, 16:33
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Нью-Йорку арганiзавалi беларускую калядную ялiнку (Вiдэа)

3

11 студзеня ў Кафедральным саборы Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк) адбылася калядная імпрэза.

Сёлета да дзяцей і дарослых завіталі сапраўдныя калядоўшчыкі: Алена Рыдзеўская (мастацкі кіраўнік і арганізатар), Ала Орса-Рамана, Андрусь Асадчы, Рая Бабаш, Марыя Нямера, Андрусь Падлескі, Аляксандра Турчанкова, Алена Дубавая, Валер Дворнік і Лявон Дудараў з традыцыйнымі каляднымі спевамі, танцамі і гульнямі, пiша «Наша нiва».

Самыя маленькія ўдзельнікі імпрэзы сёлета парадавалі Святога Мікалая шматлікімі беларускімі песнямі і вершамі і атрымалі за тое салодкія падарункі.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях